Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

1 верасня – адно з самых добрых і светлых святаў восені. Для першакласнікаў – гэта пачатак новага этапа ў жыцці, першыя крокі на шляху да ведаў і дасягненняў. Для вучняў старэйшых класаў – магчымасць паставіць перад сабой чарговыя мэты і дабіцца іх.

Лунінецкі раён заўсёды славіўся таленавітай моладдзю і настаўнікамі, якія любяць сваю прафесію. Яны не толькі даюць веды, але і з самых ранніх год вядуць дзяцей па жыцці, фарміруюць іх асобу, выхоўваюць любоў да Радзімы, адказнасць, працавітасць.

Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і мерам, якія прымаюцца мясцовай уладай, а таксама актыўнай пазіцыі педагогаў, у нашых школах і каледжах створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі: у навучальным працэсе выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, здароўезберагальныя і інавацыйныя праекты, умацоўваецца матэрыяльная база.

Мы выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім педагогам за высокі прафесіяналізм і адданасць прызванню! Дзякуем хлопчыкам і дзяўчынкам за дапытлівасць і стараннасць! Жадаем маладому пакаленню займальнага падарожжа ў свет ведаў, настаўнікам, выхавальнікам і выкладчыкам – аптымізму і здароўя, а бацькам – мудрасці і цярпення! Няхай гэты навучальны год стане для ўсіх вас адпраўной кропкай да заваявання новых вяршыняў! З Днём ведаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть