Первенцы 2022 года в Лунинецком районе и вторые в своих семьях — девочки
Новы год сустрэла без святочных тостаў жыхарка Мікашэвіч Наталля Нагорная, таму што правяла гэтыя чароўныя дні ў радзільным доме.
Па словах загадчыцы акушэрскага аддзялення УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Вольгі Буневіч, усяго летась тут прынялі 208 родаў, у тым ліку адну двойню. Гэта крыху менш, чым звычайна, таму што пэўны перыяд раддом не працаваў па прычыне перапрафілявання пад лячэнне хворых на каронавірусную інфекцыю. Цяжарных жанчын накіроўвалі ў суседні Пінск.
Наталля Нагорная стала матуляй упершыню, нарадзіўшы дзяўчынку 31 снежня ў 12.02 вагой 2800 грамаў і ростам 48 сантыметраў. Крыху большымі аказаліся дачушкі ў Алены Касач з Вічына і Вольгі Каховіч з Лунінца. Малышкі паявіліся на свет 3 студзеня адпаведна ў 10.10 і 12.35.
У абедзвюх жанчын гэта былі другія роды. У кожнай сям’і падрастае па старэйшым сыночку.
Віншуем бацькоў і зычым прыемных клопатаў!