Планавыя мерапрыемствы па прызыве: адпраўка ў войскі - з 24 кастрычніка
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьПрисяга

Планавыя мерапрыемствы па прызыве: адпраўка ў войскі - з 24 кастрычніка

У ваенным камісарыяце Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў праводзяцца планавыя мерапрыемствы па прызыве юнакоў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

На чарговым пасяджэнні прызыўнай камісіі разгледжаны справы 58-мі землякоў, у адносінах якіх прыняты адпаведныя рашэнні. Яны прайшлі медыцынскі агляд і абследаванне і па стане здароўя падлягаюць адпраўцы сёлетняй восенню ва Узброеныя Сілы, другія войскі і вайсковыя фарміраванні Рэспублікі Беларусь.

З маладымі людзьмі праве-дзена гутарка, падчас якой кожны з іх адказваў на пытанні, што датычылі атрыманай адукацыі, дасягненняў на рабочых месцах, сямейнага становішча. І галоўнае, асабістага жадання выканаць свой важны грамадзянскі абавязак.

– З якім настроем прыйшлі сюды? Ёсць жаданне служыць у арміі? – звяртаемся да Андрэя Панякова, які прыехаў з Вулькі 1. 

– Настрой добры, мы ж з равеснікамі будзем сваю Радзіму абараняць! – чуецца ўпэўнены адказ. Пасля заканчэння сельгасакадэміі ў Горках малады спецыяліст працаўладкаваны ў ААТ “Дварэцкі” інжынерам па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Вырас у мнагадзетнай сям’і, дзе заўсёды шанавалі галоўныя каштоўнасці – мужнасць, адказнасць, упэўненасць у сваіх сілах. Падтрымлівае яго погляд на галоўны мужчынскі абавязак аднавясковец і сябар Дзмітрый Яфімаў, які закончыў універсітэт у Магілёве, а рабочы вопыт атрымлівае ў Полацку на паса-дзе інжынера-механіка. Пра службу марыў з маленства, бо лічыць, што армія выхоўвае дысцыплінаванасць і вынослівасць. Андрэй Чарнавокі з Дзятлавіч хоча быць пагранічнікам. Мае вышэйшую адукацыю па будаўнічай спецыяльнасці, нядаўна прыступіў да прафесійных абавязкаў у Маларыцкім раёне.

Браты Ягор і Яўген Брэзіны падобныя не толькі па знешнасці, але і па ўнутраных адчуваннях. У іх ніколі не было рознагалоссяў у выбары будучыні. Хадзілі ў школу, потым паступілі ў полі-тэхнічны каледж, дзе атрымалі прафесію токараў-мантажнікаў. Ужо 12 год у іх ёсць надзейны сябар Павел Швед, з якім разам праходзілі навучанне, і не хочуць развітвацца падчас армейскіх будняў. Усе трое вырашылі, што будуць служыць па кантракце. Ім растлумачылі адпаведныя нюансы, рашэнне бу-дзе прынята крыху пазней. Назіраючы за сур’ёзным і засяро-джаным выглядам юнакоў, было бачна, што яны сталі дарослымі і робяць абдуманы выбар у сваім жыцці.

Будучае месца службы вызначаецца з улікам асабістага пажадання прызыўніка, атрыманай ім спецыяльнасці і стану здароўя. З апошнім іншы раз узнікаюць пытанні.

– Па заключэннях медыцынскай камісіі некаторыя юнакі маюць абмежаванні па групах здароўя, а то і ўвогуле атрымліваюць адтэрміноўку, – тлумачыць начальнік аддзела прызыву Руслан Клюкач.

– Атмасфера ў ваенкамаце спакойная, усе мерапрыемствы планавыя, – адзначыў ваенны камісар Уладзімір Кахавец. – Чарговая прызыўная кампанія праходзіць у штатным рэжыме, у родных няма прычын для хваляванняў. Адпраўка навабранцаў у войскі пачнецца з 24 кастрычніка. 

Марыя ЯРАХОВІЧ. Фота аўтара. 





Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть