Прафесійнае свята адзначаюць работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
Свой лёс вы звязалі з нялёгкай, клопатнай, адказнай, але так неабходнай усім людзям справай. Сёння вам адводзіцца вялікая роля ў забеспячэнні сацыяльнага дабрабыту Лунінецкага раёна, ва ўмацаванні яго эканамічнага развіцця. І вы штодня, насуперак розным цяжкасцям, удзельнічаеце ў вырашэнні надзённых бытавых і жыццёвых праблем лунінчан, з гонарам спраўляючыся з пастаўленымі задачамі. Вынік вашай працы – высокая якасць бытавых паслуг, парадак на вуліцах і ў дварах, гарачая вада і цяпло ў кватэрах, якія сталі звыклай неабходнасцю не толькі ў горадзе, але і на вёсцы. Ад стабільнай работы бытавой сферы залежаць камфортныя ўмовы жыцця і працы людзей, а значыць і іх настрой. Упэўнены, што з вашай дапамогай мы і далей будзем фарміраваць у землякоў гаспадарскае стаўленне да асабістай уласнасці і павагу да нашага агульнага дома – Лунінеччыны.
Моцнага вам здароўя, шчасця, дабра і новых здзяйсненняў на карысць роднага краю!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram