Праграмы святкавання Дня Незалежнасці ў Лунінцы і Мікашэвічах
Праграма святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня г. Лунінец
гарадскі сквер:
9.30 – ускладанне кветак да абеліскаў;
плошча Леніна, вул. Савецкая:
9.30-14.00 – выстава малюнкаў навучэнцаў Лунінецкай ДШМ “Квітнеючая Беларусь”, экспанатаў з фондаў краязнаўчага музея, вырабаў майстроў народнай творчасці “Скарбы Лунінеччыны”, літаратуры і друкаваных выданняў бібліятэчных фондаў “Беларусь – гэта мы!”; вырабаў дзіцячай творчасці “Мая краіна Беларусь”;
10.00-11.00 – урачысты мітынг;
11.00-14.00 – святочны канцэрт “Я люблю цябе, Белая Русь!”;
11.30-14.00 – праграма для дзяцей “Гуляць, каб не сумаваць”;
20.00-24.00 – вячэрняя праграма;
22.55 – акцыя “Спяём гімн разам!”;
23.00 – святочны феерверк;
стадыён «Палессе»:
11.00-14.00 – спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы: дартс, штурханне гіры, армрэстлінг, бокс, валейбол, баскетбол, міні-футбол;
11.30-13.00 – выстава ўзораў стралковай зброі і абмундзіравання ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый.
З 8.00 да 16.00 і з 20.00 да 24.00 будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па вул. Савецкая, Піянерская, 50 год Кастрычніка; з 9.00 да 16.00 і з 20.00 да 24.00 на вуліцах Савецкая і Піянерская будуць працаваць атракцыёны, індывідуальныя прадпрымальнікі і святочны гандаль.
Праграма святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня г. Мікашэвічы
плошча Палаца культуры РУВП «Граніт»:
9.00-10.30 – музычнае агучванне;
10.30-11.00 – урачысты мітынг;
11.00-11.30 – ускладанне вянкоў і кветак да Брацкай магілы на плошчы Каржа;
11.00-12.00 – святочны канцэрт з удзелам ДМШМ, гарадской бібліятэкі, Цэнтра дзіцячай творчасці, СШ №1, СШ №2 і гімназіі імя У.І. Нядзведскага;
12.00-13.00 – канцэрт ваеннага аркестра Пінскага пагранічнага атрада Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь;
20.00-23.00 – канцэрт з удзелам групы «Аура», дуэта баяністаў «Ва-Банк», спевакоў Улады, Івана Буслая.
З 10.00 да 23.00 будуць працаваць выязны гандаль (тэрыторыя каля магазіна «Задыяк») і дзіцячыя атракцыёны (лесапаркавая зона).
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram