Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online
Працягваем ствараць народны фотаальбом "Салдаты Перамогі" Микашевичи Новости района Общество 80 лет Победы

Працягваем ствараць народны фотаальбом "Салдаты Перамогі"

Працягваем ствараць народны фотаальбом "Салдаты Перамогі"

Памяць пра дзеда захоўвае Тамара Акунькова з Іванаўскай вобласці ў Расіі. Усцін Дзям’янавіч Грышкевіч (01.06.1900-28.09.1991) нарадзіўся ў Азярніцы ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля вызвалення Беларусі, у святочны дзень – 7 лістапада 1944 года – Лунінецкім райваенкаматам быў прызваны ў Савецкую армію. У баях быў паранены і праходзіў лячэнне пад Мажайскам. Хутка аднавіў сілы і разам з саслужыўцамі Перамогу сустрэў у Берліне.

Нагадаем, што ўклад у праект можа зрабіць кожны. Пагартайце ў вольны час сямейныя фотаальбомы, знайдзіце там здымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Дзяліцеся з намі, а мы надрукуем іх на старонках “Лунінецкіх навін”. Прыносьце ці дасылайце іх у рэдакцыю: пл. Леніна, 12, 225644, г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Калі зручна – адпраўляйце ў месенджары Viber +375445522665 ці ў прыватных паведамленнях у сацыяльных сетках у каналах "Лунінецкіх навін" Не забывайце напісаць некалькі радкоў тэксту пра герояў фотаздымкаў, а таксама пакінуць свае кантактныя даныя.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram


← Предыдущая новость Следующая новость →