Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
МикашевичиНовости районаОбщество

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэта светлае свята – сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнай мінуўшчыны і шчаслівай будучыні беларускага народа. Яно заваявана крывёй і ратнымі подзвігамі тых, хто, не шкадуючы сваіх жыццяў, змагаўся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы шануем мужнасць і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі. Іх подзвіг застанецца ў вяках і заўсёды будзе служыць прыкладам патрыятызму, маральнасці і вернасці абавязку.

Выказваем словы вялікай удзячнасці ўсім, хто падарыў нам магчымасць мірна працаваць і гадаваць дзяцей.

Дарагія землякі! У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім цудоўнага настрою, здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Няхай гэта дата заўсёды нагадвае нам пра самую галоўную каштоўнасць, якая ў роўнай меры належыць усім грамадзянам нашай Беларусі – яе незалежнасць. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть