МикашевичиНовости районаОбщество
Прыёмныя сем’і і дама сямейнага тыпу ў Лунінецкім раёне
Сёння на Лунінеччыне створаны 7 прыёмных сем’яў, у якіх клопатам і любоўю ахутаны 14 хлопчыкаў і дзяўчынак. Яшчэ 21 выхаванец знайшоў разуменне і падтрымку ў чатырох дамах сямейнага тыпу.
Каментарый «Лунінецкім навінам» дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Гаргун:
– Тым не менш, мы працягваем шукаць тых, хто ў сілу розных прычын змогуць замяніць дзеткам бацькоў. Падрабязнай інфармацыяй з радасцю падзеляцца супрацоўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама ці нашага цэнтра. Тэлефануйце 5-51-30, прыязджайце на адрас: аг. Вулька 1, вул. Камсамольская, д. 5.