Са святам, лунінчане!
Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з 82-ой гадавінай вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём горада!
Ліпеньскія дні для Лунінца назаўжды авеяны асаблівай гістарычнай славай. Святкуючы Дзень горада, мы ў першую чаргу схіляем галовы перад святым подзвігам пакалення пераможцаў. Ліпень 1944 года вярнуў нашаму краю права на жыццё, свабоду і тварэнне.
Памятаем, якой дарагой цаной дасталася Перамога, і свята шануем памяць воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў. Асаблівыя словы ўдзячнасці сёння – нашым паважаным ветэранам і працаўнікам тылу, якія паднялі Лунінец з пасляваенных руін і попелу, заклаўшы трывалы падмурак для яго далейшага развіцця. Вашы гераізм, стойкасць і адданасць Радзіме заўсёды будуць галоўным жыццёвым арыенцірам для падрастаючага пакалення.
Сёння горад сустракае свой 577-мы дзень нараджэння абноўленым, дагледжаным і дынамічным. Мы бачым, як з кожным годам мяняецца яго аблічча: будуецца сучаснае жыллё, абнаўляюцца дарогі, добраўпарадкоўваюцца скверы і дваровыя тэрыторыі. Развіваецца прамысловы сектар, умацоўваюць свае пазіцыі прадпрыемствы перапрацоўчай галіны, будаўнічага комплексу, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы.
Поспех і росквіт Лунінца – вынік добрасумленнай працы рабочых і будаўнікоў, настаўнікаў і ўрачоў, работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, сацыяльнай сферы, прадпрымальнікаў – усіх, хто аддае свае талент і майстэрства роднаму гораду. Дзякуючы ўсім вам, раён жыве паўнавартасным, стваральным жыццём.
Ад усёй душы жадаем Лунінцу стабільнасці і працвітання, а лунінчанам – моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды! Са святам! З Днём вызвалення!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Подписывайтесь на наш канал в Telegram