Сардэчна віншуем з адным з самых цёплых і душэўных свят – Днём маці!
Дарагія жанчыны! Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных свят – Днём маці!
Вы заслугоўваеце не проста сардэчныя віншаванні, а ўдзячнасць і глыбокую павагу. І іх нельга абмежаваць каляндарнай датай. Усё ваша жыццё, матчына любоў і клопат – гэта пастаянная, штодзённая праца.
Вы імкнецеся да шчасця для сваіх дзяцей і ўнукаў, засцерагаеце сямейны ачаг, увасабляеце каханне і пяшчоту. Вашы словы, напоўненыя мудрасцю і цеплынёй, з’яўляюцца тым духоўным арыенцірам, які падтрымлівае падчас жыццёвых выпрабаванняў. Менавіта вы, нашы мамы, нагадваеце нам пра сапраўдныя каштоўнасці жыцця, выхоўваеце ў нас высокія чалавечыя якасці.
Мілыя жанчыны, у бурным рытме сучаснага жыцця вы застаяцеся ласкавымі і добрымі жонкамі і маці, якія ўмеюць верыць, любіць і дараваць. Няхай жа спраўджваюцца ўсе вашы запаветныя мары, у дамах заўсёды пануюць спакой, утульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўную цеплыню.
Моцнага вам здароўя, поспехаў, дабрабыту і простага жаночага шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.