Сацыяльныя работнікі ў Мікашэвічах: дапамога заўсёды побач
Пры ўсёй разнастайнасці задач самыя складаныя, безумоўна, у сацыяльных работнікаў. Пра іх спецыфіку гаворыць спецыяліст Мікашэвіцкага філіала Лунінецкага ТЦСАН Галіна Карпец, якая адказвае за гэты напрамак дзейнасці:
– Справа ў іх няпростая, далёка не кожнаму, нават самаму ўраўнаважанаму чалавеку, па плячу. Як паказвае практыка, самыя вострыя пытанні ўзнікаюць менавіта пры аказанні паслуг адзінокім пенсіянерам, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян з няпростым лёсам. Нашы работнікі заўсёды знаходзяць выйсце з любой сітуацыі. Больш таго, яны – людзі з вялікай душой і шчырым сэрцам. І гэтых якасцей хапае як на свае сем’і, так і на чужыя, хаця падапечных яны даўно лічаць роднымі. Аказваючы сацыяльна-бытавую дапамогу, яны добра ўсведамляюць, што куды важней парадаваць землякоў асабістымі душэўнымі зносінамі. Нягледзячы на жыццёвыя нягоды, гараджане цвёрда перакананы, што побач ёсць чалавек, якому яны неабыякавы, хто ў любую хвіліну падтрымае і словам, і справай.
На здымку: Святлана ДУБЕЙКА, Галіна БЕЛАСТОЦКАЯ, Ніна ШКУТ, Эма НІКАЛАЕВІЧ, Вікторыя ШТУРА, Ірына НЕЎДАХ, Лілія ЛАХВІЧ і Кацярына ЯРАШ.
Наталля Лялюк.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram