Сфера дзейнасці ЖКГ з’яўляецца адной з найважнейшых і складаных
Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва Лунінеччыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сфера дзейнасці ЖКГ з’яўляецца адной з найважнейшых і складаных. Ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і самааддачы напрамую залежаць утульнасць у дамах, бесперабойная работа прадпрыемстваў, чысціня і добраўпарадкаванне вуліц Лунінца і Мікашэвіч. Ваша дзейнасць заўсёды навідавоку, і менавіта па яе выніках жыхары ацэньваюць якасць жыцця ў раёне.
Дзякуем за гатоўнасць працаваць у любых умовах надвор’я, за аператыўнае вырашэнне задач і адданасць выбранай справе. Асаблівая ўдзячнасць – ветэранам галіны, якія перадаюць свой багаты вопыт маладым спецыялістам. Жадаем моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійных поспехаў і як мага больш слоў удзячнасці ад жыхароў раёна. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць мір, цеплыня і дабрабыт!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.