Шаноўныя працаўнікі вёскі! Прыміце шчырыя віншаванні з раённым святам хлебаробаў – «Дажынкі-2023»!
Шаноўныя працаўнікі вёскі! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з раённым святам хлебаробаў – «Дажынкі-2023»!
Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным экзаменам для аграрыяў. Дзякуючы зладжанай рабоце, арганізаванасці і прафесіяналізму аграномаў, механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, кіраўнікоў і спецыялістаў хлебаробы раёна дастойна правялі ўборку ўраджаю. Любоў да сваёй роднай зямлі, уменне працаваць на ёй дапамагаюць дасягаць добрых вынікаў і забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Прыемна, што ў адказнай справе актыўны ўдзел прымае моладзь.
Выказваем усім вялікую падзяку і глыбокую павагу за адданасць і вернасць выбранай справе, асабісты ўдзел і працавітасць, беражлівае і руплівае вядзенне работ на роднай зямлі, за ваш неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, вобласці і дзяржавы.
Паважаныя працаўнікі вёскі! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпных жыццёвых сіл і энергіі, поспехаў у стваральнай працы на карысць Лунінеччыны і любімай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.