МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразованиеШкольный дневник
Школьнік з Лунінецкага раёна сярод пераможцаў VII Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграміраванні
У Мінску ў рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных beСloud ушанавалі беларускіх удзельнікаў VII Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграміраванні.
Сёлета нашу краіну прадстаўлялі 68 юных суайчыннікаў, сярод якіх быў навучэнец 9 класа Язвінскай СШ Антон Калюціч. У намінацыі “ScratchYouth” ён разам з Таццянай Гурман з Ганцавіч і Палінай Ляшкевіч з Камянеччыны заняў ганаровае другое месца. Дарэчы, такі ж вынік прадэманстравала і зборная нашай краіны, а ўсяго прызёрамі сталі 12 чалавек.
– Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла ў анлайн-фармаце, – расказала настаўніца інфарматыкі Ірына Крыштаповіч. – Антон зацікавіўся праграміраваннем яшчэ ў шостым класе. Часта зазіраў у кабінет, дзе займаліся іншыя вучні. Стараўся пераняць вопыт у Кірыла Грыгор’ева і Ягора Арэшкі. Паступова пачаў удзельнічаць у алімпіядах: спачатку на раённым узроўні, затым – на абласным і рэспубліканскім. Спраўляецца з тэстамі, вырашае алгарытмічныя задачы, выконвае заданні па праектах. Няхай сёлета Антон спыніўся за крок да перамогі на міжнароднай алімпіядзе, цвёрда веру, што ў яго ўсё наперадзе. І гэта вяршыня яму абавязкова пакарыцца!
Аляксандр Коўка.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram