Школьнікі з Язвінак пабывалі на экскурсіі ў выратавальнікаў Лунінца
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразованиеШкольный дневник

Школьнікі з Язвінак пабывалі на экскурсіі ў выратавальнікаў Лунінца

З мэтай прафілактыкі пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама папулярызацыі прафесіі выратавальніка вучні пачатковых класаў Язвінскай сярэдняй школы наведалі з экскурсіяй пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Дзецi даведалiся, чым займаюцца работнікі МНС, азнаёміліся з тэхнікай і ўзбраеннем. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікалі пажарная машына і элементы баявога адзення.

Напрыканцы экскурсіі кожны змог пасядзець у спецыялізаваным аўтамабілi і зрабіць памятнае фота ў абмундзіраванні выратавальніка.

МНС нагадвае, паважаныя бацькі, вучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі, нагадвайце тэлефонныя нумары экстранных службаў, захоўвайце запалкі і запальніцы ў недаступных для сыноў і дачушак месцах, і, самае важнае, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду.

Па інфармацыі Брэсцкага УМНС.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть