Снегапад у Лунінцы: працавалі да дзвюх гадзін ночы, з чатырох гадзін зноў пачалі расчыстку вуліц
МикашевичиНовости районаОбщество

Снегапад у Лунінцы: працавалі да дзвюх гадзін ночы, з чатырох гадзін зноў пачалі расчыстку вуліц

Моцныя снегапады, мяцеліца, вецер накрылі нашу краіну. Лунінеччына не стала выключэннем. Снег пачаўся увечары 28 лістапада, а з 22.00 гадзін тэхніка ЖКХ выйшла на расчыстку гарадскіх вуліц у Лунінцы.

– Мы працавалі да дзвюх гадзін ночы, потым зрабілі перапынак, – расказвае намеснік дырэктара Лунінецкай ЖКГ Юрый Корчык. – З чатырох гадзін зноў пачалі расчыстку вуліц. Задзейнічалі 8 адзінак тэхнікі. У першую чаргу надалі ўвагу цэнтральным дарогам, па якіх курсіруюць аўтобусы і рухаецца большая частка пешаходаў. Рэсурсаў хапае, працягваем расчыстку вуліц.

Работнікі ДРБУ-101 таксама пачалі працаваць у начны час:

– Наша служба падрыхтавана да работы па расчыстцы снегу, нічога крытычнага не адбылося, – расказвае начальнік Аляксандр Трухноў. – 18 адзінак тэхнікі задзейнічалі на расчыстцы цэнтральных дарог, пад’ездах да школ, дзіцячых садоў, медустаноў у сельскіх населеных пунктах. Усе аўтобусы дайшлі да месца прызначэння без асаблівых перашкод. Мы працуем у цесным супрацоўніцтве з РАНС, аўтапаркам і дзяржаўтаінспекыяй. 

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть