Спрацуюць сірэны з сігналам “Увага ўсім!”. 21 верасня на Лунінеччыне адбудзецца Адзіны дзень бяспекі
МикашевичиНовости районаОбщество

Спрацуюць сірэны з сігналам “Увага ўсім!”. 21 верасня на Лунінеччыне адбудзецца Адзіны дзень бяспекі

21 верасня на Лунінеччыне адбудзецца Адзіны дзень бяспекі.

– Асноўнымі арганізатарамі акцыі з’яўляюцца наш аддзел па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, – зазначыла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамад-скасцю РАНС Марына Качура. – Да нас таксама далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя зацікаўленыя арганізацыі. Плануецца, што ў Адзіны дзень бяспекі кіраўнікі аб’ектаў зоймуцца практычнай адпрацоўкай планаў эвакуацыі, робячы акцэнт на тым, куды і як правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб зберагчы сваё жыццё і здароўе, як выкарыстоўваць пярвічныя сродкі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу.

Больш таго, папярэджваем землякоў, што з мэтай праверкі спраўнасці і працаздольнасці сістэмы апавяшчэння насельніцтва ў ходзе правядзення акцыі 21 верасня ў 10.45 будуць запушчаны сірэны з сігналам “Увага ўсім!”. Памятайце, што галоўная задача выратавальнікаў – папярэдзіць бяду, а калі пажару пазбегнуць не ўдалося – навучыць грама-дзян дзейнічаць максімальна правільна, каб мінімізаваць наступствы.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть