Свой лес? Далучайцеся да акцыі «Тыдзень лесу» у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбществоЭкология

Свой лес? Далучайцеся да акцыі «Тыдзень лесу» у Лунінецкім раёне

І ваша дрэва можа зелянець у лесе. Для гэтага дастаткова далучыцца да традыцыйнай веснавой акцыі «Тыдзень лесу». Сёлета яна пройдзе на Лунінеччыне, як і па ўсёй краіне, з 1 па 8 красавіка і прысвечана Году міру і стварэння.

Як расказала намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Алена Мёрзлая, стаць удзельнікам можа кожны. Неабходна звярнуцца ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, вызначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу. Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах: 6-12-31, 8-044-772-84-94.

Дарэчы, акцыя “Тыдзень лесу” не стане разавай. На працягу года спецыялісты лесагаспадарчай установы і валанцёры разам будуць ствараць розныя алеі і высаджваць дрэвы міру.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть