"Свята нашага дома"! Дзень аграгарадка Вялікія Чучавічы
МикашевичиНовости районаОбщество

"Свята нашага дома"! Дзень аграгарадка Вялікія Чучавічы

"Свята нашага дома" — пад такой назвай прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Дню аграгарадка Вялікія Чучавічы.

Са словамі прывітання да аднавяскоўцаў звярнуўся старшыня Чучавіцкага сельвыканкама Аляксандр Соц. Граматай сельвыканкама за лепшы падворак была адзначана сям’я  Аляксандра і Ніны Грыцкевічаў. Па традыцыі ўшанавалі залатых юбіляраў: Канстанціна і Надзею Гушчэняў, Мікалая і Марыю Шумскіх. Павіншавалі таксама Віктара і Людмілу Ліхтароў, якія сёлета адзначылі сярэбранае вяселле. Узгадалі на свяце і настаўнікаў-юбіляраў: Іну Завацкую, Уладзіміра Гаргуна, Жанну Ліхтар, Алу Кудзіну.

Апладысментамі віталі самага маленькага жыхара Максіма Гнедзьку і яго бацькоў. Словы падзякі былі выказаны і медыцынскім работнікам, асабліва Ганне Галубовіч, якая больш за 40 гадоў працуе ў Вялікіх Чучавічах. Цёплыя вітанні пачулі мнагадзетныя сем’і: Аляксандра і Валянціны Насковічаў, Сяргея і Юліі Муравейкаў. Таксама ўзгадалі і доўгажыхароў: Аляксандру Ліхтар, 1932 года нараджэння, з Вялікіх Чучавіч і жыхарку Лугоў -  Ганну Цыбулька, 1929 года нараджэння.

Музычныя нумары дарылі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву "Лабчанка" філіяла Лобчанскі СДК, вакальны ансамбль "Спатканне" філіяла Любанскі СДК, дзіцячы вакальны калектыў "СтильНяшки" філіяла Любанскі СДК, Наталля Бярозка (філіял Дварэцкі ЦСДК), якая шчымліва і пранікнёна праспявала песню "Помолимся за родителей", Святлана Вішнявецкая і Софія Сыцэвіч (філіял Любанскі СДК), Аляксандр Каховіч і Фёдар Жук (ДМШМ аг. Вялікія Чучавічы). Музычны падарунак прагучаў і ад Нэлі Макаед (г. Салігорск). Як заўсёды прафесійна, працавалі вядучыя Вольга Мацкевіч (аддзел Лунінецкі ГДК і Наталля Лабко (філіял Палескі СДК).

Гульнявую праграму з маленькімі жыхарамі аграгарадка правяла Галіна Абрамчук (аддзел па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва).

Святлана Касцючэнка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть