Свята працы. Віншаванне з 1 мая (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

Свята працы. Віншаванне з 1 мая (Лунінецкі раён)

Паважаныя працаўнікі горада і раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам працы!

Імкненне да стварэння, ідэалы адзінства і салідарнасці звязаны з гэтым выдатным веснавым святам. Гэты дзень аб’ядноўвае людзей розных прафесій, усіх, хто захоплены сваёй справай, выконвае яе сумленна і адказна. Для старэйшага пакалення першамайскія традыцыі напоўнены пачуццём згуртаванасці, якія дапамагалі ім падымаць краіну, будаваць новыя вытворчасці, школы, дарогі. Моладзь у святочных урачыстасцях знаходзіць адлюстраванне новых ідэй і пазітыўнай энергіі. Імкненне добрасумленна працаваць, мяняць жыццё да лепшага аб’ядноўвае нас, дапамагае жыхарам Лунінеччыны дабівацца пастаўленых мэт у развіцці раёна, паспяхова працаваць у імя будучыні нашай малой радзімы і ўсёй Беларусі. Шчыра ўдзячныя ўсім землякам, якія ствараюць сённяшні дабрабыт. Упэўнены, што абапіраючыся на вопыт заслужаных работнікаў, энтузіязм маладых і гатоўнасць кожнага з нас працаваць на карысць роднай зямлі, мы даб’емся яшчэ большых поспехаў.

Дарагія сябры! Няхай гэтае свята надасць вам упэўненасці ў сваіх сілах, а першыя майскія дні падораць новы зарад сіл, бадзёрасці і аптымізму! Жадаем вам цудоўнага настрою, дабрабыту, шчасця і міру!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть