Святкаванне Дня горада і Дня будаўніка ў Мікашэвічах 10 жніўня. Праграма
Праграма святкавання Дня горада і Дня будаўніка. Субота, 10 жніўня, г. Мікашэвічы
Плошча Палаца культуры РУВП «Граніт»:
10.00-18.00 – музычнае агучванне;
13.00-20.00 – дзіцячы гульнявы комплекс “Мурашнік”;
15.00-16.30 – пенная вечарынка;
18.00-19.00 – урачыстасць з нагоды Дня будаўніка;
19.00-19.30 – мерапрыемства да Дня горада;
20.00-23.00 – святочны канцэрт;
23.00-23.10 – паказ лазернага шоу;
23.20-01.00 – дыскатэка.
Пляцоўкі на вуліцы Першамайскай:
10.00-24.00 – выязны гандаль, работа дзіцячых атракцыёнаў (каля магазіна “Задыяк”, гарадской бібліятэкі, да перакрыжавання з вуліцай Ф. Скарыны);
10.00-01.00 – выстава-продаж вырабаў рамеснікаў (аўтастаянка каля дамоў №14 і №14а);
12.00-18.00 – “Астравок дзяцінства”, кніжная выстава “З днём нараджэння, любімы горад”, краязнаўчая гульня-падарожжа “Любі і ведай родны свой край” (каля гарадской бібліятэкі);
Прампляцоўка РУВП «Граніт»:
10.30-15.00 – выстава вытворчай тэхнікі;
10.30-15.30 – экскурсіі на аглядную пляцоўку гранітнага кар’ера “Мікашэвічы”, у музей прадпрыемства і на выставу тэхнікі (згодна з раскладам руху аўтобусаў);
11.00-15.00 – фігурнае ваджэнне “БелАЗаў” (паўночна-заходняя частка кар’ера, згодна з раскладам руху аўтобусаў);
Тэрыторыя каля лесапарка:
23.10-23.20 – святочны феерверк.
Расклад руху аўтобусаў на прампляцоўку РУВП «Граніт»:
– адпраўленне ад гандлёвага цэнтра “Аміга” – 10.30, 11.00, 11.30, 12.00, 12.30, 13.00, 13.30, 14.00, 14.30;
– адпраўленне ад КПП №1 РУВП “Граніт” (раён “Замка”) на Паўднёвую аглядную пляцоўку гранітнага кар’ера “Мікашэвічы” і на фігурнае ваджэнне “БелАЗаў” – з 11.00 і далей праз кожную гадзіну да 15.00 (у выпадку вялікай колькасці гасцей будуць курсіраваць дадатковыя аўтобусы).
– адпраўленне ад прыпынка КПП №1 у г. Мікашэвічы ажыццяўляецца пасля высадкі пасажыраў, якія прыбылі на РУВП “Граніт”.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram