Сямейныя скандалісты ці Навагодні «сюрпрыз» для маці (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Сямейныя скандалісты ці Навагодні «сюрпрыз» для маці (Лунінецкі раён)

На чарговае пасяджэнне савета АПАП г. Лунінца запрасілі сямейных скандалістаў. Не сакрэт, што галоўная прычына сямейна-бытавых канфліктаў – п’янства. Ужыванне алкагольных напіткаў, а тым больш, сістэматычнае, спрыяе паслабленню або страце самакантролю, праявам жорсткасці, грубасці і агрэсіўнасці.

Як правіла, прыцягненне да ад-міністрацыйнай адказнасці з’яўляецца эфектыўным інструментам уз-дзеяння на «сямейных дэбашыраў», якія дазваляюць папярэдзіць магчымыя цяжкія наступствы іх супраць-праўных паводзін. Менавіта адміністрацыйныя пратаколы былі скла-дзены на тых, з кім на гэты раз праводзілі прафілактычныя размовы.

Першы з запрошаных ладзіў навагодні “сюрпрыз” для маці – з крыкамі і пагрозамі патрабаваў грошы на цыгарэты, а потым наогул спрабаваў выгнаць з дому. Але цяпер адмаўляе гэтыя факты. Яшчэ адзін нецвярозы лунінчанін учыніў сварку з жонкай на вачах у 5-ці непаўналетніх дзяцей. Атрымаўшы шклянкай па галаве, выклікаў міліцыю і “зарабіў” пратакол. Яшчэ двое п’яных гара-джан таксама стварылі канфліктныя сітуацыі ў сем’ях, але запэўнілі, што цяпер усё зразумелі і не дапусцяць у далейшым падобнага.

Старшыня савета Сяргей Касцючэнка, урач-нарколаг Алена Качаноўская і старшы інспектар прафілактыкі ААПП  Генадзь Скок кожнаму парушальніку патлумачылі, якія могуць быць наступствы, калі яны і надалей будуць п’янстваваць і ўчыняць скандалы. Папярэдзілі пра накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый для праходжання курса медыка-сацыяльнай рэадаптацыі.

Сцэнарыі разгледжаных на пася-джэнні спраў падобныя: менавіта з-за п’янства робяцца многія правапарушэнні, разбураюцца сем’і, пакутуюць блізкія людзі. У любым выпадку за кожным пратаколам – чыйсці лёс. Гэта разумеюць члены камісіі, яны не выносяць прысуды, а спрабуюць вярнуць «заблукаўшых» да нармальнага жыцця.

Алена ДАНІЛОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть