Сёння - Дзень энергетыка!
Шаноўныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
У напружаным рытме сучаснага жыцця прафесія энергетыка з’яўляецца адной з найважнейшых. Менавіта ад вашай працы напрамую залежыць бесперабойная работа прадпрыемстваў, школ, бальніц. Вы несяце цяпло і ўтульнасць у кожны дом.
Паспяхова ўкараняючы новыя тэхналогіі, выкарыстоўваючы самае сучаснае абсталяванне, энергетыкі захоўваюць і прымнажаюць лепшыя традыцыі. Упэўнены, што добрасумленная праца, мэтанакіраванасць і энергія – выдатныя якасці, якія сталі сінонімамі вашай работы, – дазволяць выйсці на новы ўзровень стваральных здзяйсненняў.
Ад імя жыхароў раёна выказваем удзячнасць за самаахвярную працу. Жадаем вам безаварыйнай работы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя, асабістага шчасця, міру, радасці, дабрабыту. І, вядома, – цяпла і святла!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Присоединяйтесь к нашему каналу в Telegram