МикашевичиНовости районаОбществоОбразование
Сёння - Дзень настаўніка!
Паважаныя педагогі Лунінеччыны! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка!
Ваша прафесійнае свята – адно з самых паважаных у народа. Такое стаўленне да Дня настаўніка з’яўляецца сведчаннем прызнання вялізнага значэння прафесіі і падзякі за штодзённую карпатлівую працу. Для ўсіх нас Настаўнік з’яўляецца ўвасабленнем мудрасці, прыстойнасці і бескарыслівасці. Прыемна, што наш раён багаты адоранымі педагогамі, якія не толькі даюць дзецям годную адукацыю, але і фарміруюць іх светапогляд, выхоўваюць людзей з шырокім кругаглядам і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Кожны вучань – гэта часцінка вашай шчодрай душы, любові і цярпення. Таму лёс будучых пакаленняў Лунінеччыны – у вашых руках, дарагія настаўнікі.
Шчыра ўдзячны ўсім, прысвяціўшым сябе навучанню і выхаванню моладзі, за адданасць нялёгкай, але такой высакароднай справе, за веру ў ідэалы дабра і справядлівасці, за сардэчную цеплыню. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, радасці, сямейнага дабрабыту і працвітання, мэтанакіраваных і ўдзячных вучняў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.