Сёння Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!
МикашевичиНовости районаОбщество

Сёння Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай аварыйна-выратавальнай службы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Пажарнай службе належыць асаблівая роля ў забеспячэнні бяспекі людзей. Працуючы ў самых складаных умовах, змагаючыся з агнём, горам і смерцю, вы ратуеце чалавечыя жыцці, часта рызыкуючы сваёй. У любую хвіліну вы гатовы прыйсці на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, на справе даказваючы сваё найвышэйшае майстэрства і адвагу. Надзвычайныя сітуацыі, з якімі сутыкаецеся штодня, выхавалі ў вас здольнасць імгненна прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё і здароўе землякоў, захаванасць іх маёмасці, лясных багаццяў раёна.

Для выратавальнікаў смеласць, доблесць, адвага – не проста словы, гэта прафесійныя якасці, без якіх не абысціся ў рабоце нават сёння пры самым сучасным узроўні аснашчанасці. Шчырую ўдзячнасць за бездакорную працу прыносім пажарным-ветэранам, чые слаўныя шматгадовыя традыцыі ляглі ў аснову дзейнасці сучасных падраздзяленняў МНС.

Ад усёй душы жадаем усім супрацоўнікам пажарнай службы моцнага здароўя, бадзёрасці, дабрабыту і сілы духу, а агню – толькі ў цёплым сямейным ачагу!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть