Цёплыя словы, кветкі і падтрымка – ветэранам! (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

Цёплыя словы, кветкі і падтрымка – ветэранам! (Лунінецкі раён)

Ва ўрачыстай абстаноўцы віншаванні з нагоды Дня Перамогі прымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзяніну горада Лунінца Павел Дабрынец. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Савіна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка, старшыня суда Кацярына Клеўжыц, работнікі ТЦСАН, аддзялення паштовай сувязі і навучэнцы СШ №1.

Павел Акімавіч шчыра падзякаваў Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку і кіраўніцтву райвыканкама за падтрымку і ўвагу да ветэранаў, а таксама выказаў словы ўдзячнасці гасцям. Удзельнікі сустрэчы пажадалі ветэрану моцнага здароўя, душэўнага спакою і сустрэць 100-гадовы юбілей.

Нагадаем, што ў раёне праводзяцца выплаты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 года «Аб выплатах штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі». На Лунінеччыне яе атрымаюць 60 чалавек.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть