У Беларусі адзначаюць Дзень народнага адзінства!
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
17 верасня ўвайшло ў гісторыю нашай Радзімы як сімвал гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці.
Сёння гэты дзень не страціў глыбокага гістарычнага сэнсу і сімвалізуе ідэю нацыянальнага міру і згоды, умацавання дзяржаўнасці нашай краіны. Ён закліканы аб’яднаць людзей розных пакаленняў, сацыяльных слаёў і веравызнанняў, сапраўдных патрыётаў Айчыны ў імя свабоды, развіцця і дабрабыту Беларусі.
Толькі разам мы зможам забяспечыць годнае цяперашняе і будучыню нашай Радзімы! Няхай узаемапавага, міласэрнасць, давер, здольнасць ствараць і аб’ядноўвацца для дасягнення агульных мэт застаюцца маральнымі арыенцірамі, сэнсам паўсядзённага жыцця.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і міру! Няхай гэтае свята аб’яднае нас на стварэнне і працоўны подзвіг у імя росквіту роднай Лунінеччыны і Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.