У Лунінцы ладзілі свята для хлопчыкаў і дзяўчынак з праблемамі па здароўі
У калектыву цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Лунінца ёсць цудоўная традыцыя: у пачатку снежня ладзіць свята. З гумарам, усмешкамі і ўсёй дзіцячай непасрэднасцю, якой толькі могуць падзяліцца хлопчыкі і дзяўчынкі з праблемамі па здароўі.
Без перабольшвання душэўнаму канцэрту папярэднічала невялікая экскурсія, якую правяла дырэктар Ірына Яцукевіч. Па яе словах, сёння ў цэнтры функцыянуюць 3 спецыяльныя класы (у тым ліку адзін – на базе дзіцячага сада №4 г. Мікашэвічы) і 2 дашкольныя групы. У іх навучаюцца 28 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Намеснік старшыні Лунінецкага райвыканкама Анатоль Захаркевіч, начальнік аддзела па адукацыі Мікалай Гарадкавец, кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Раіса Мазырчук, дырэктары: хлебазавода – Павел Вабішчэвіч і ЦБП №119 ААТ “АСБ “Беларусбанк” – Ігар Салагуб пабывалі ў класах і групах, пагутарылі з выхаванцамі і работнікамі цэнтра. Госці адзначылі ўтульнасць і камфорт, якія пануюць у кабінетах і залах.
Падрабязней у нумары газеты «Лунінецкія навіны» за 7 снежня
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram