МикашевичиНовости районаОбществоПрисяга
У Лунінцы ваенны камісар сустрэўся з курсантамі
Лунінчане, курсанты ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, сустрэліся з ваенным камісарам Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў палкоўнікам Уладзімірам Кахаўцом.
У міжрайваенкамат завіталі прадстаўнікі: ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ – Мікалай Паўлюкевіч, Ваеннай акадэміі нашай краіны – Фёдар Ванюк і Эдуард Арашкевіч, а таксама Ваеннай Акадэміі сувязі імя С.М. Будзённага (г. Санкт-Пецярбург) – Данііл Морза.
Усе юнакі – з райцэнтра, вучацца на 3-5 курсах, маюць годныя вынікі ў службе і вучобе, ганарацца спартыўнымі дасягненнямі.