Урачысты мітынг і аўтапрабег адбыліся ў Лунінецкім раёне
10 ліпеня – асаблівая дата ў гісторыі Лунінеччыны. Гэта – дзень вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урачыстае мерапрыемства пачалося з мітынгу ў гарадскім скверы, дзе размешчаны абеліскі вызваліцелям нашай зямлі, якія паклалі свае жыцці на алтар Перамогі. За перыяд акупацыі ў раёне спалены фашыстамі 22 населеныя пункты разам з іх жыхарамі, загінулі больш як 19 тысяч чалавек. Сведчаннем таму з’яўляюцца 25 помнікаў і абеліскаў, 29 брацкіх пахаванняў, Курган Бессмяротнасці… Гістарычныя старонкі нашага раёна прыгадалі старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая і старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Раіса Мазырчук.
Пасля ўскладання кветак да абеліскаў у скверы ў Лунінцы аўтакартэж адправіўся па маршруце Курган Бессмяротнасці – Дзятлавічы – Бастынь – Помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Лунінцы. У аўтапрабегу прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, ветэраны працы.
Пачас прыпынкаў каля памятных месцаў лунінчане хвілінай маўчання ушанавалі памяць вызваліцеляў і ахвяр Вялікай Айчынный вайны, усклалі кветкі і вянкі.
Фота Алены ДАНІЛОВІЧ.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram