Узнагароды Брэсцкага аблвыканкама работнікам Лунінецкага раёна
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу Брэсцкай вобласці і ў сувязі з прафесійным святочным днём – Днём будаўніка
Узнагароджаны Граматай Брэсцкага аблвыканкама:
Дворнік Уладзіслав Анатольевіч — начальнік вытворчасці драбільна-сартавальнага завода РУВП «Граніт», Лунінецкі раён;
Крывель Сяргей Генрыхавіч — намеснік начальніка бетоназмяшальнага цэха ААТ «Спецжалезабетон».
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу Брэсцкай вобласці і ў сувязі з прафесійным святочным днём – Днём будаўніка
Пісьмо падзякі Брэсцкага аблвыканкама ўручана:
Касцюку Івану Іванавічу — электраслесару па рамонце і абслугоўванні абсталявання цэха горнага гранітнага кар’ера «Мікашэвічы» РУВП «Граніт», Лунінецкі раён.
Віншуем!
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта