Узнагароды работнікам ЖКГ і «Водаканала» з нагоды прафесійнага свята (Лунінецкі раён)
За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – УЗНАГАРОДЖАНЫ:
Граматай раённага выканаўчага камітэта –
Фёдар Мікалаевіч БАСТЫНЕЦ, загадчык участка гасцініцы ЖКГ;
Мікалай Іванавіч НІКАЛАЕВІЧ, качагар кацельні ўчастка кацельнай гаспадаркі аг. Вулька 2;
Валянціна Васільеўна ПІСЬМЕННАЯ, начальнік планава-эканамічнага сектара водаканала;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў –
Антон Канстанцінавіч БАЎКУНОВІЧ, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела водаканала;
Аляксандр Рыгоравіч КЛАПАЦЬ, машыніст бульдозера транспартнага ўчастка ЖКГ;
Алег Аляксандравіч ХАРАШУН, старшы майстар жыллёва-эксплуатацыйнай службы ЖКГ;
Пісьмом падзякі раённага выканаўчага камітэта –
Андрэй Уладзіміравіч БУГУК, вадзіцель аўтамабіля транспартнага ўчастка ЖКГ;
Валянціна Георгіеўна КАНАПАЦКАЯ, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў жыллёва-эксплуатацыйнай службы ЖКГ;
Сяргей Міхайлавіч ЛІТВІНОВІЧ, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ўчастка водазабеспячэння цэха №2 г. Мікашэвічы водаканала;
Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў –
Таццяна Мікалаеўна ЛУНЦЭВІЧ, кантралёр водаправоднай гаспадаркі абаненцкага аддзела водаканала;
Галіна Мікалаеўна ЛАЎНІКОВІЧ, касір білетны, прыбіральшчык памяшканняў лазні ЖКГ;
Аляксандр Ігаравіч БУКАТА, майстар аварыйна-дыспетчарскай службы ЖКГ.
Ушанаванне работнікаў ЖКГ і «Водаканала» у Лунінцы (фотарэпартаж)
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram