Узнагароджаны работнікі Лунінецкага раёна газазабеспячэння
Сёння – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
За шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ўзнагароджаны работнікі Лунінецкага раёна газазабеспячэння:
Граматай раённага выканаўчага камітэта –
Аляксандр Уладзіміравіч МЕХІН, начальнік вытворча-тэхнічнага сектара;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў –
Юрый Сяргеевіч КАСЦЮЧЭНКА, манцёр па ахове падземных трубаправодаў ад карозіі ўчастка эксплуатацыі;
Пісьмом падзякі раённага выканаўчага камітэта –
Таццяна Паўлаўна ПЯТРОЎСКАЯ, аператар персанальных электронна-вылічальных машын участка па разліках і інфармаванні насельніцтва;
Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў –
Таццяна Васільеўна РАБУШЧЫЦ, прыёмшчык заказаў Мікашэвіцкага ўчастка.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram