Віншаванне з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
МикашевичиНовости районаОбществоЭкономикаАгропромПромышленность

Віншаванне з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

У беларускага народа заўсёды ў пашане людзі, рукамі якіх апрацоўваецца зямля і вырошчваецца хлеб, а свята аграрыяў для ўсіхнас з’яўляецца сімвалам сумленнай працы і любові да роднай зямлі.

Сёлета вы, як і раней, зрабілі самае галоўнае – забяспечылі харчовую бяспеку краіны. Сабраны добры ўраджай збожжавых, радуе поспехамі жывёлагадоўля. Дасягненні аграпрамысловага комплексу – вынік добрасумленнай працы работнікаў, спецыялістаў, кіраўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці, перапрацоўчых і абслуговых арганізацый, ветэранаў галіны і моладзі.

Усім працаўнікам, хто сее, убірае, выпякае хлеб, вырабляе мяса і малако, вырошчвае садавіну і агародніну, перапрацоўвае сельгаспрадукцыю, – нізкі паклон за беражлівае і руплівае гаспадаранне на роднай зямлі, адданасць хлебаробскай справе!

Мы радуемся вашым дасягненням і ў гэты святочны дзень жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, шчодрых ураджаяў, новых працоўных перамог на карысць працвітання Лунінецкага раёна і любімай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть