Віншаванні з 78-ай гадавінай Вялікай Перамогі! (Лунінецкі раён)
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Сардэчна віншуем вас з 78-ай гадавінай Вялікай Перамогі!
Гэта свята стала сімвалам мужнасці, нязломнай волі і духоўнай велічы нашага народа. У ім заключаны трыумф здабытай свабоды, вера ва ўласныя сілы, гонар за Айчыну і незаменны боль за тых, хто не вярнуўся з вайны. Глыбокае пачуццё любові да Радзімы, адказнасць за родных і блізкіх, небывалая хваля патрыятызму сталі той вырашальнай сілай, якая разам са зброяй дапамагла адолець ворага.
Мы аддаем даніну глыбокай павагі тым, дзякуючы каму была здабыта перамога ў барацьбе за свабоду і незалежнасць краіны. Выхаваныя на прыкладзе мужнасці, стойкасці і вернасці абавязку, мы заўсёды будзем свята шанаваць і абараняць праўду пра тую вайну. Гісторыя краіны пакідаецца ў спадчыну. Успаміны перадаюцца ад дзедаўда ўнукаў, з апавяданняў – у сэрцы. Мы памятаем тых, хто змагаўся са зброяй у руках, хто бязвінна загінуў у акупацыі, хто памёр ад цяжкай працы на чужыне, хто сваёй гераічнай работай у тыле набліжаў Перамогу, хто паднімаў Радзіму з руін. Памяць жыве ў кожным з нас.
Віншуем са святам жыхароў Лунінецкага раёна! Будзьце годныя сваіх бацькоў, дзедаў, прадзедаў. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і любоў. Моцнага ўсім здароўя, згоды і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.