Віншаванні з Днём работнікаў лесу! (Лунінецкі раён)
Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна ВІНШУЕМ вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
У лясной гаспадарцы раёна працуюць неабыякавыя да сваёй справы людзі. Ваша высакародная адданасць рабоце выклікае глыбокую павагу. Ахоўваючы “зялёныя ўгоддзі” Лунінеччыны, ажыццяўляючы вялікую справу па аднаўленні і прымнажэнні лясоў, вы захоўваеце для будучых пакаленняў прыгажосць і багацце прыроды палескага краю.
Паважаныя ветэраны, работнікі лясной гаспадаркі! Прыміце словы падзякі за высокі прафесіяналізм. Ад усёй душы жадаем вам здзяйснення ўсіх планаў і надзей, поспехаў у справах і пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і святочнага настрою! Няхай цеплыня і дабрабыт заўсёды будуць у вашых дамах!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.