Віншуем вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!
Дарагія жанчыны! Ад усяго сэрца віншуем вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!
Жыццё, вернасць, любоў, надзея, клопат – усё самае лепшае, светлае і добрае ў свеце мы асацыіруем з жанчынай. Ва ўсе часы яна была і застаецца сімвалам прыгажосці і пяшчоты, жыццёвай мудрасці і душэўнай шчодрасці.
Жанчыны Лунінецкага раёна сапраўды вартыя павагі і захаплення. Яны захоўваюць сямейны ачаг і выхоўваюць дзяцей, добрасумленна працуюць, дабіваючыся вялікіх поспехаў у самых розных сферах дзейнасці. Яны вучаць і лечаць, працуюць
на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы, займаюць адказныя пасады, застаючыся пры гэтым чароўнымі прыгажунямі, якія натхняюць мужчын на стварэнне.
Дарагія нашы жанчыны! Вы – упрыгожванне Лунінеччыны, яе гонар і надзея! Няхай пачатак вясны прынясе дабрабыт у вашы сем’і, падорыць радасць і поспех. Няхай у гэтыя святочныя дні паўсядзённыя клопаты саступяць месца выдатнаму настрою, кампліментам, кветкам і ўсмешкам.
Заставайцеся заўсёды прыгожымі і далікатнымі, любячымі і любімымі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.