Выратавальнікі завіталі ў "Спадарожнік" Лунінецкага раёна
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Выратавальнікі завіталі ў "Спадарожнік" Лунінецкага раёна

У рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» работнікі Лунінецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства для дзяцей з першай змены дзіцячага аздараўленчага лагера «Спадарожнік».

Выратавальнікі прадэманстравалі дзецям пажарную тэхніку і абсталяванне, якое прымяняецца імі для тушэння пажараў і выратавання людзей на вадзе. А таксама падрабязна расказалі правілы паводзін у вадаёмах і метадах выратавання тапельцаў.

Прапагандыст райаддзела Марына Качура ў сваю чаргу нагадала дзецям, якія гульні могуць быць небяспечнымі, і з-за чаго можа адбыцца пажар. Пасля чаго прапанавала атрадам паспаборнічаць, прайшоўшы эстафету «Юны выратавальнік».

Скончылася мерапрыемства «воднай феерыяй», якая выклікала буру станоўчых эмоцый, бо кожны жадаючы змог паспрабаваць пажарны ствол у дзеянні і адчуць сябе сапраўдным ратавальнікам.

МНС нагадвае: дзеці і падлеткі не павінны знаходзіцца ля вады без нагляду дарослых, купацца можна толькі ў абсталяваных месцах і плаваць уздоўж берага або па напрамку да яго, нельга скакаць у ваду з абрываў, дамбаў, мастоў, лодак і катамаранаў, нельга заплываць за буйкі або спрабаваць пераплыць вадаёмы.

Інфармацыя Лунінецкага РАНС

Далучайуцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть