Юныя лунінчане наведалі выставу «Мая Беларусь»
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Юныя лунінчане наведалі выставу «Мая Беларусь»

Рабятам з ваенна-патрыятычнага клуба «Ратавальнік» Лунінца пашчасціла наведаць выставу «Мая Беларусь», якая праходзіць ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску.

Члены клуба атрымалі ўнікальную магчымасць пагрузіцца ў свет перадавых тэхналогій і інавацый, якімі славіцца Беларусь у самых розных сферах. Ад уражлівых вытворчых магутнасцяў да навуковых адкрыццяў – гэта ўсё было ў даступнай і займальнай форме. 

Віртуальныя падарожжы па маляўнічых кутках краіны дазволілі адчуць яе прыгажосць і разнастайнасць, а знаёмства са старажытнымі традыцыямі – дакрануцца да вытокаў нацыянальнай культуры, адчуць яе глыбокія карані.

Па інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть