З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
МикашевичиНовости районаОбщество

З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя абаронцы Айчыны! Дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Для кожнага з нас гэты дзень напоўнены глыбокім сэнсам. Ён увасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, павагу да гераічнага мінулага і гонар за сучасную беларускую армію, якая стала вартавым спакойнай працы грамадзян Беларусі.

Мы заўсёды будзем памятаць пра подзвігі нашых воінаў-землякоў, якія ў цяжкую гадзі-ну ўставалі на абарону сваёй роднай зямлі, дома і сям’і. Гэты дзень назаўжды застанецца дарагім сэрцу святам, якое ўвасабляе ўпэўненасць у мірным заўтрашнім дні.

Кожны з нас, знаходзіцца ён на баявым пасту або займаецца мірнай справай, – перш за ўсё Абаронца сваёй Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у прымнажэнне яе сілы і славы.

Адзначаючы Дзень абаронцаў Айчыны, мы выказваем сардэчную падзяку за баявыя заслугі ветэранам Вялікай Айчыннай, удзельнікам лакальных войн, усім ваенна-служачым, якія сёння годна працягваюць воінскія традыцыі сваіх папярэднікаў.

У гэты цудоўны дзень жадаем шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть