Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паважаныя жыхары Лунінецкага раёна!

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паважаныя жыхары Лунінецкага раёна!

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паважаныя жыхары Лунінецкага раёна!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-ай гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Для ўсіх нас гэта асаблівае свята – сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнай мінуўшчыны і шчаслівай будучыні беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду, адстаялі незалежнасць Радзімы! Наш святы абавязак памятаць і шанаваць мужнасць і самаадданасць народа-пераможцы, захоўваць мір, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт беларускай дзяржавы.

Усіх нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацней і прыгажэй. Гэта ў нашых сілах, таму што мы, беларусы, працавіты, разумны і горды народ, які шчыра любіць сваю Айчыну.

У гэты светлы дзень жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў на карысць Лунінеччыны і нашай роднай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
← Предыдущая новость Следующая новость →