За добрым настроем трэба ехаць у рэзідэнцыю Лунінецкага Дзеда Мароза!
МикашевичиНовости районаОбщество

За добрым настроем трэба ехаць у рэзідэнцыю Лунінецкага Дзеда Мароза!

Рэзідэнцыя Лунінецкага Дзеда Мароза, якая размешчана на возеры Белае, працуе з 27 снежня.

Гульнявыя праграмы пройдуць яшчэ 28 снежня, а таксама 3 і 4 студзеня. Пачатак у 11, 13 і 15 гадзін. Тут жа можна будзе пачаставацца гарачымі блінамі.

Групы для наведвання камплектуюць у навучальных установах, аднак Рэзідэнцыя адкрыта ў гэтыя дні і для ўсіх жадаючых па папярэднім запісе.

Удакладніць інфармацыю і набыць уваходныя білеты можна ў ЦДТ (плошча Леніна, 12) ці па тэлефоне 6-15-49.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть