МикашевичиНовости районаОбщество
За добрым настроем трэба ехаць у рэзідэнцыю Лунінецкага Дзеда Мароза!
Рэзідэнцыя Лунінецкага Дзеда Мароза, якая размешчана на возеры Белае, працуе з 27 снежня.
Гульнявыя праграмы пройдуць яшчэ 28 снежня, а таксама 3 і 4 студзеня. Пачатак у 11, 13 і 15 гадзін. Тут жа можна будзе пачаставацца гарачымі блінамі.
Групы для наведвання камплектуюць у навучальных установах, аднак Рэзідэнцыя адкрыта ў гэтыя дні і для ўсіх жадаючых па папярэднім запісе.
Удакладніць інфармацыю і набыць уваходныя білеты можна ў ЦДТ (плошча Леніна, 12) ці па тэлефоне 6-15-49.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram