Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Збіраем дзяцей у школу! Падтрымку сем'ям, якія маюць патрэбу, аказваюць у Лунінецкім раёне

Збіраем дзяцей у школу! Падтрымку сем'ям, якія маюць патрэбу, аказваюць у Лунінецкім раёне

Збіраем дзяцей у школу! Падтрымку сем'ям, якія маюць патрэбу, аказваюць у Лунінецкім раёне

Апошні месяц лета ў бацькоў школьнікаў праходзіць у мітусні: трэба паспець купіць усё неабходнае да навучальнага года. А прадпрыемствы, арганізацыі, установы і грамадскія аб’яднанні Лунінеччыны імкнуцца аказаць усемагчымую падтрымку тым сем’ям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Так, актыўны ўдзел у акцыі “Дзеці ідуць у школу” прымае райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Старшыня Вольга Ермалёнак зазначыла, што на гэтыя мэты выдзелілі больш як 17 тысяч рублёў за кошт усіх крыніц. Матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 160 членаў прафсаюза. Не застаюцца ўбаку і пярвічкі сельгаспрадпрыемстваў, якія дапамагаюць работнікам па меры сваіх фінансавых магчымасцей.

Да новага навучальнага года рыхтуюцца ў райкаме прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Яго лідар Нэлі Рафаловіч падзялілася, што сёлета будзе выдаткавана да 3000 рублёў. Увагай ахопяць няпоўныя, мнагадзетныя сем’і, а таксама дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Закупкай неабходных тавараў да школы займаюцца ў раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Яе старшыня Раіса Мазырчук падкрэсліла, што матэрыяльная дапамога ўжо выплачана некаторым членам грамадскага аб’яднання. А ў рамках акцыі “У школу – з “Белай Руссю” з прыемнай місіяй наведваюць дама сямейнага тыпу, некаторых прыёмных і нядобранадзейных сем’ях. Сумесныя мерапрыемствы праводзяць з работнікамі сацыяльнай службы, з якім наладжана цеснае супрацоўніцтва.

Чуласцю і спагадай славяцца актывісткі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” на чале са старшынёй Святланай Хлебус. Сёлета яны робяць акцэнт на дапамозе мнагадзетнай сям’і Вольгі Вароніч з Ракітна. З 15 яе сыноў і дачушак 7 – школьнага ўзросту. А вось у райкаме БРСМ стартавала акцыя “У школу – з добрым сэрцам”. У яе рамках калектывы прадпрыемстваў рыхтуюць канцылярскія прыналежнасці, якія пазней перадаюць юным землякам.

– Тыя, хто жадае паўдзельнічаць у дабрачыннасці, могуць патэлефанаваць на наш нумар 6-29-46, – гаворыць першы сакратар Яніна Антановіч. – Давайце разам зробім Дзень ведаў для дзетвары яркім і запамінальным!

Наталля ГРУДЗЬКО.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →