Жыхар Лунінца прадстаў перад судом за панажоўшчыну
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Жыхар Лунінца прадстаў перад судом за панажоўшчыну

Выпадковая сустрэча каля магазіна ў Лунінцы закончылася панажоўшчынай. Яе віноўнік прадстаў перад судом.

Как паведаміла «Лунінецкім навінам» старшы памочнік пракурора Ганна Пенер, восеньскі вечар 34-гадовы гараджанін бавіў са знаёмай. Выпівалі, а потым выйшлі за дабаўкай. Неўзабаве іх увагу прыцягнулі два хлопцы. Мужчына спыніў праходжых, якія таксама знахо-дзіліся ў алкагольным ап’яненні. Рэзкія словы ва ўзаемны адрас перашкодзілі дыялогу кампаній і ўзнік канфлікт.

У нейкі момант зачыншчык дастаў з кішэні складны нож. Некалькіх замахаў лязом хапіла, каб удзельнікі сваркі адчулі рэзкі боль і кінуліся наўцёкі. Пазней медыкі канстатуюць: у першага – рэзаную рану левай скроні і кровападцёк вока, у другога – рану верхняй губы. 

Праваахоўнікі далі ацэнку злачынным дзеянням, кваліфікаваўшы іх як асабліва злоснае хуліганства. За яго ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

І хаця ў судзе грамадзянін прызнаў віну толькі часткова, сабраных доказаў хапіла, каб вынесці прыгавор – 5 год абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Дзякуючы амністыі, пакаранне зменшылася на адзін год. Судовая пастанова ўступіла ў законную сілу.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть