1 верасня — Дзень ведаў!
Паважаныя землякі! Прыміце ВІНШАВАННІ з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Лунінецкі раён заўсёды славіўся таленавітай моладдзю і любячымі сваю прафесію настаўнікамі, якія не толькі даюць веды, але і з самых ранніх год вядуць вучняў па жыцці, фарміруюць іх асобу, выхоўваюць любоў да Радзімы, адказнасць, працавітасць.
Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і мерам, якія прымаюцца мясцовай уладай, а таксама актыўнай пазіцыі педагагічнай супольнасці, у нашых школах і каледжах створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі: у навучальным працэсе выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, здароўезберагальныя і інавацыйныя праекты, умацоўваецца матэрыяльная база.
Выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім педагогам за высокі прафесіяналізм і адданасць прызванню, навучэнцам – за цікаўнасць і стараннасць. Жадаем маладому пакаленню займальнага падарожжа ў свет ведаў, настаўнікам, выхавальнікам і выкладчыкам – аптымізму і здароўя, а бацькам – мудрасці і цярпення!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.