10 ліпеня — Дзень вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Новости районаОбщество

10 ліпеня — Дзень вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Прыміце шчырыя віншаванні з 79-ай гадавінай вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

10 ліпеня – дата, якая назаўжды ўвайшла ў гісторыю нашага раёна. За тры гады варожай акупацыі Лунінеччыне давялося перажыць усе жахі і нягоды ваеннага ліхалецця. Кожны год у гэты дзень мы прыносім кветкі да абеліскаў, каб узгадаць тых, хто цаной жыцця заплаціў за свабоду і незалежнасць нашай малой радзімы, і нізка схіляем галовы перад ратным і жыццёвым подзвігам нашых землякоў, якія аднаўлялі разбураную гаспадарку ў пасляваенны перыяд.

Жыхары Лунінецкага раёна захоўваюць памяць аб гераічным мінулым і добрымі справамі прымнажаюць спадчыну старэйшых пакаленняў. Важна, каб ва ўсе часы мы ўсведамлялі сваё дачыненне да лёсу роднага краю, клапаціліся пра яго дабрабыт.

Ад усёй душы жадаем усім землякам моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды! Са святам! З Днём вызвалення!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть