22 снежня - Дзень энергетыка
Шаноўныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
У напружаным рытме сучаснага жыцця прафесія энергетыка з’яўляецца адной з найважнейшых. Менавіта ад вас напрамую залежыць бесперабойная работа прадпрыемстваў, школ, бальніц, вы несяце цяпло і ўтульнасць у кожны дом.
Сапраўдным гонарам працоўных калектываў з’яўляюцца вопытныя кіраўнікі, кваліфікаваныя спецыялісты, умелыя рабочыя, здольныя вырашаць складаныя задачы. Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць ветэраны, паказваючы прыклады прафесіяналізму і адданасці неабходнай справе.
Упэўнены, што добрасумленная праца, мэтанакіраванасць і энергія – выдатныя якасці, якія сталі сінонімамі вашай дзейнасці, дазволяць выйсці на новы ўзровень стваральных здзяйсненняў.
Жадаем безаварыйнай работы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя, асабістага шчасця, міру і дабра. І, вядома, – цеплыні і святла!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.