25 ліпеня — Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай аварыйна-выратавальнай службы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам і цудоўным юбілеем – 170-годдзем пажарнай службы Беларусі!
Сваім жыццёвым і прафесійным шляхам вы выбралі цяжкую і паважаную работу – папярэджваць паяўленне разбуральнай стыхіі агню, утаймоўваць самыя складаныя пажары. Ваша нялёгкая служба, звязаная з небяспекай і рызыкай для жыцця, з’яўляецца ўзорам служэння лю-дзям, чалавекалюбства і адвагі. Сапраўдныя абаронцы інтарэсаў грамадзян, вы ў самых складаных выпадках сумленна выконваеце свае абавязкі па ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
За падтрыманнем пастаяннай баявой гатоўнасці пажарных-выратавальнікаў, штодзённымі трэніроўкамі і нялёгкімі вучэннямі –упэўненасць жыхароў раёна ў надзейнай абароне ад вогненнай бяды, павага і давер да прадстаўнікоў вашай прафесіі.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за самаадданую працу! Жадаем вам моцнага здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту, поспехаў у службе і сухіх рукавоў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.