30 ліпеня — Дзень ваенна-марскога флоту
Новости районаОбществоПрисяга

30 ліпеня — Дзень ваенна-марскога флоту

У нядзелю ваенныя маракі адзначаюць сваё штогадовае свята.

Ва Узброеных Сілах, безумоўна, усе віды войск лічацца важнымі, аднак служба ў ВМФ заўсёды лічылася не толькі прэстыжнай, але і часам небяспечнай, як на вадзе, а тым больш — пад вадой…

Сардэчна віншую ваенных маракоў, ураджэнцаў Лунінеччыны – ад матросаў да нашага знакамітага земляка – контр-адмірала Мікалая Качановіча. Тых, хто застаўся ў роднай Беларусі і хто пражывае за яе межамі! Здароўя, мірнага жыцця і працы, добрых і радасных успамінаў часоў службы на моры: аб сваіх сябрах-паплечніках, з якімі дзялілі далёкія паходы, перыяд баявых вучэнняў і непрацяглыя імгненні адпачынку. Нягледзячы ні на якія выпрабаванні, вярнуўшыся на радзіму, кожны назаўсёды застаўся верным ваеннай прысязе, мору і сябрам! Некаторыя служаць звыш тэрміну – мора прыцягвае…

У Дзень ВМФ, упэўнены, многія зноў перагледзяць фотаальбомы, прачытаюць пажоўклыя выразкі з газет і ў думках яшчэ раз пабываюць на сваіх караблях і падлодках, у “нябёсах” марской авіяцыі, на ПСКР пагранічнай службы і бастыёнах берагавой аховы. Нарэшце, “паходзяць па дне марскім” у вадалазных касцюмах…

Заставайцеся адданымі марскому братэрству! Хаця не сумняваюся, што адчуванне сябе мараком абавязкова застаецца на ўсё жыццё!

Іван Панасюк. г. Лунінец.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть